Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

14.04.2018

Ад тэорыі да практыкі

Падзяліцца адкрыццямі прапанавала юным даследчыкам штогадовая раённая канферэнцыя “Навука. Прырода. Чалавек”, што прайшла на базе ДУА “Сярэдняя школа № 2 горада Беразіно”. Сёлета на суд журы былі прадстаўлены 79 работ, выкананых вучнямі пад кіраўніцтвам педагогаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі 90 навучэнцаў устаноў адукацыі раёна. Прэзентацыя навуковых распрацовак вялася ў секцыях гісторыі, грамадазнаўства; працоўнага навучання; біялогіі, геаграфіі, хіміі; матэматыкі; замежных моў; рускай мовы і літаратуры; беларускай мовы і літаратуры; фізікі, інфарматыкі, астраноміі.

— Падобныя мерапрыемствы спрыяюць развіццю творчых здольнасцей вучняў, а таксама дапамагаюць настаўнікам праз даследчую дзейнасць абудзіць у выхаванцаў цікавасць да прадметаў школьнай праграмы, — адзначыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ала Сяргееўна Петруковіч.
Па яе словах, найбольшай актыўнасцю ў гэтым годзе вылучыліся вучні Бярэзінскай гімназіі, СШ № 2 і СШ № 3, Ушанскай і Брадзецкай устаноў адукацыі.
“Чаму ў людзей розны колер валасоў?”, “Bat Vision (устройства для дапамогі сляпым)”, “Берасцяныя граматы”, “Татуіроўка як гістарычны і культурны феномен” — на гэтыя тэмы вялася размова на пленарным пасяджэнні канферэнцыі. Падчас абгрунтавання творчых адкрыццяў высветлілася, што ў эксперыменце Дарыны Шпак (ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Крынічка” горада Беразіно”, кіраўнік – К.А. Навумава) па змене колеру валасоў прымалі ўдзел усе члены сям’і. Пацвярджэннем гэтаму стаў і відэаролік, які дзяўчынка прадэманстравала ўвазе прысутных у час абароны праекта. Дарэчы, работа Дарыны ўжо напачатку года атрымала высокую ацэнку журы па выніках раённага этапу фестывалю “Я – даследчык” і прыняла ўдзел у абласным фестывалі даследчых работ дашкольнікаў. Сапраўдным адкрыццём з’яўляецца створаная дзесяцікласнікам трэцяй гарадской школы Мікітам Хадаронкам і яго настаўнікам інфарматыкі Аляксандрам Мікалаевічам Зябко ультрагукавая прылада, якая павінна стаць добрым памочнікам для невідушчых людзей падчас іх перамяшчэння па горадзе. У ходзе свайго даследавання вучань Капланецкай школы Аляксандр Мармыль даведаўся пра гісто-рыю з’яўлення берасцяных грамат, пра тыя з іх, што былі знойдзены на тэрыторыі Беларусі, пазнаёміўся з тэхнікай пісьма продкаў, а таксама стварыў уласную берасцяную грамату, на якой пакінуў пасланне нашчадкам. Вучань Лешніцкай школы Максім Піскун у выніку навукова-даследчай дзейнасці прыйшоў да высновы, што татуіроўка – феномен, які змяняецца з цягам часу, а таксама дэманструе і захоўвае ідэі, ідэалы і каштоўнасці культуры і гісторыі. Акрамя таго, для больш глыбокага вывучэння прадмета даследавання Максім правёў анкеціраванне ў названай установе адукацыі і ў сацыяльных сетках Facebook и Вконтакте з удзелам вучняў старэйшых класаў і карыстальнікаў інтэрнэту рознага ўзросту, прафесій і сацыяльнага статусу. Стала вядома, што ў цэлым адносіны да тату станоўчыя, аднак большасць вучняў лічыць татуіроўкі шкоднымі для здароўя.
Акрамя вышэйназваных вучняў, у ліку пераможцаў раённай навукова-практычнай канферэнцыі названы таксама Аляксандра Навумава (СШ № 2, Г.А. Наглая), Антаніна Канапелька (Пагосцкая школа, Н.С. Новікава), Сямён Бурымскі (Брадзецкая школа, М.А. Расійскі), Настасся Атрошчанка (Бярэзінская гімназія, В.В. Дзенісевіч), Дар’я Гальмакова (Паплаўская школа, Г.П. Пянкрат), Вадзім Галуза (Бярэзінская гімназія, А.У. Драздоўскі), Сняжана Шукан (Ушанская школа, Д.П. Хадаронак).
Пераможцы і прызёры канферэнцыі атрымалі дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а лепшыя даследчыя работы былі рэкамендаваны да ўдзелу ў абласным этапе.