Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

09.04.2018

“Тыдзень лесу-­2018” пройдзе з 14 па 21 красавіка

Добраахвотная акцыя, ініцыіраваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, праводзіцца штогод і накіравана на захаванне і памнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўмацавання экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Таму з адчуваннем асаблівай адказнасці арганізоўваецца яна на месцах. Сёлета акцыя пройдзе з 14 па 21 красавіка і бу­дзе прысвечана аднаўленню лясоў, пашкоджаных з-­за масавага распаўсюджвання насякомых­шкоднікаў у мінулым годзе.

Як заўсёды загадзя і грунтоўна рыхтуюцца да акцыі ў Бярэзінскім лясгасе. Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце В.Т. Умінскі, падпісаны адпаведны загад кіраўніка ўстановы С.У. Чэмкі. Згодна з загадам створана рабочая група, на якую ўскладзена кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем акцыі. У адпаведнасці з распрацаваным планам наладж­ваецца цеснае ўзаемадзеянне з мясцовымі органамі ўлады і грамадскімі арганізацыямі. Непасрэдна ў лесе рыхтуюцца аб’екты і вызначаецца аб’ём работы па аднаўленні, добраўпарадкаванні і ачыстцы ляснога фонду. Рыхтуюцца машыны і механізмы, рабочы інвентар і пасадачны матэрыял.

Ёсць ужо і першыя жадаючыя прыняць удзел у “Тыдні лесу”.

— Мы запрашаем да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі ўсіх нераўнадушных да галоўнага багацця краіны, ­- гаворыць Віталь Тадэвушавіч Умінскі. – Разам будзем берагчы і памнажаць нашы лясы. Гэта вернецца дабрабытам, прычым, не толькі сёння, але і праз дзясяткі гадоў.