Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

30.03.2018

Прафесія мары

…Я в школе получила, как ни странно,
Что-то дороже, больше, чем диплом.
Мечта сбылась. У меня нет предлога
Роптать на жизнь. Я счастлива вдвойне:
Профессий есть на свете очень много,
Но лучшая из них досталась мне.

Пасля прачытання прыведзеных радкоў з верша настаўніцы замежнай мовы Вікторыі Уладзіміраўны Ламбоцкай, становіцца зразумела, што абраная прафесія прыносіць ёй сапраўднае шчасце, якім педагог заўсёды гатова падзяліцца са сваімі вучнямі.

Быць настаўнікам – гэта мастацтва, праца не менш творчая, чым праца пісьменніка ці кампазітара, але больш цяжкая і адказная. Бо настаўнік звяртаецца да душы не праз музыку, не з дапамогай фарбаў, а напрамую. Настаўнік выхоўвае нас сваім уласным прыкладам, сваімі ведамі, сваёй любоўю…
Так і Вікторыя Уладзі-міраўна, якая любіць і паважае сваіх вучняў, накіроўвае іх на правільны шлях і шчыра верыць у шчаслівую зорку сваіх выхаванцаў. Яшчэ адным пацвярджэннем прафе-сіяналізму і нязгаснага жадання педагога служыць на карысць людзям з’яўляецца тое, што В.У. Ламбоцкая стала лаўрэатам творчага конкурсу “Педагагічны старт-2017” і была ўзнагароджана дыпломам Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і Мінскай абласной арганізацыі Бела-рускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
— Вікторыя Уладзіміраўна, раскажыце, калі ласка, пра свой шлях у прафесію.
– Першае месца працы знайшла тут, у СШ № 2. Трапіла ў Беразіно па размеркаванні і затрымалася на чатыры гады. Маё ж дзяцінства і школьныя гады прайшлі ў Чэрвеньскім раёне. Будучы вучаніцай, я старанна выконвала заданні па ўсіх прадметах, але больш за ўсё падабаліся мне заняткі па беларускай і рускай літаратуры і, зразумела, замежнай мове. Пасля заканчэння школы сумненняў наконт выбару прафесіі не ўзнікала, таму стала студэнткай педагагічнага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Тым больш, што добрым прыкладам для мяне стала матуля, якая ў свой час скончыла педагагічны інстытут у сталіцы і па сённяшні дзень выкладае гісторыю ў адной са школ Чэрвеньшчыны, у якой, дарэчы, вучылася і я.
— Зразумела, што складаная праца настаўніка патрабуе шмат сіл і часу. Але, напэўна, знаходзіцца вольная хвіліна і для хобі?
— Яшчэ са школьных гадоў займаюся вершаскладаннем. Пішу пра тое, што адчуваю. Лічу, што дакрануцца да сэрца чытача можна толькі шчырасцю і дабрынёй.
— Які Ваш жыццёвы дэвіз?
— Жыць сёння, але і не забывацца пра заўтрашні дзень. Ніколі не апускаць рукі пры няўдачах. Старацца зрабіць дзень лепшым не толькі для сябе, але і для іншых.