Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

27.03.2018

Верны спадарожнік і сябар

У мінулую пятніцу у Бярэзінскім раённым цэнтры культуры адбылося свята дзіцячай кнігі “Кніга – мой спадарожнік, мой сябар!”, якое сабрала ў глядзельнай зале юных аматараў кнігі, самых актыўных чытачоў Бярэзіншчыны.
Тэатралізаванае мерапрыемства было падрыхтавана ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі работнікамі Бярэзінскай бібліятэкі, раённага цэнтра культуры і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Юных удзельнікаў свята сустракалі Чабурашка і Кракадзіл, Вавёрачка і Заяц.
У фае цэнтра працавалі выставы кніг пад назвай “Новым кнігам – добры шлях!”. Выставу-продаж сувенірных вырабаў прапанаваў Бярэзінскі цэнтр рамёстваў. На першым паверсе можна было набыць каляндарыкі з відамі горада Беразіно, надрукаваныя ў Бярэзінскай раённай бібліятэцы і, вядома, паўсюдна вітаў смачны пах папкорну, якім частавалі работнікі цэнтра культуры.


Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства спачатку быў прапанаваны відэафільм “Кніга, Бібліятэка і Я”. Пасля да прысутных звярнулася дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Мікалаеўна Маеўская.
— Гэтае свята традыцыйнае не толькі ў нас, у Беларусі, — сказала яна, — а таксама і ў іншых краінах постсавецкай прасторы. Свята мае цікавую гісторыю. Упершыню яно адбылося роўна 75 гадоў таму назад, у час Вялікай Айчыннай вайны (дакладней — у сакавіку 1943 года) у Маскве. Тады да дзяцей з фронту прыехалі Самуіл Маршак, Карней Чукоўскі і іншыя пісьменнікі. І з той пары свята адзначаецца штогод у час вясновых школьных канікул і пачынае Тыдзень дзіцячай кнігі ў бібліятэках.
Наталля Мікалаеўна павіншавала прысутных са святам і пажадала дзецям, каб кожны дзень стаў для іх святам сустрэчы з кнігай, каб кніга рабіла разнастайным іх адпачынак і стала спадарожніцай усяго жыцця.


На сцэну цэнтра былі запрошаны самыя актыўныя юныя чытачы. Сярод іх –вучань 6 класа Бярэзінскай гімназіі Дзмітрый Сіняк, які захапляецца серыяй (у 57 экзэмплярах) “Гісторыі для школьнікаў”; вучаніца 4 класа пачатковай школы г. Беразіно Ганна Сарнаўская, яна – аматар фантастыкі; вучаніца 4 класа СШ №2 Наталля Трапянок захапляецца “Расказамі Дзе-да Прыродазнаўцы”; вучаніца 7 класа СШ №2 Дзіяна Ана-прэенка прачытала за мінулы год 149 кніг, да таго ж яна — актыўная ўдзельніца масавых мерапрыемстваў дзіцячай біблія-тэкі; вучаніца 6 класа СШ №3 Ілона Пушкар не толькі актыўна чытае, а і наогул, сама піша кнігу. Далей у спісе — вучаніца 9 класа СШ №2 Дзі-яна Паддубская, шасцікласніца СШ №3 Ксенія Шупа, сямікласніца і шасцікласнік СШ №2 Ганна Баска-кава і Дзмітрый Сідаровіч, васьмікласнік Бярэзінскай дзяржаўнай гімназіі Ягор Фядотаў. Усім ім былі ўручаны дыпломы “Лепшы чытач 2017 го-да” і падарункі.
Затым удзельнікі свята пазнаёміліся з запрошаным на мерапрыемства пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Іванам Паўлавічам Ярашэвічам.
На яго рахунку — кніга вершаў «Ягада жыцця», шматлікія краязнаўчыя нататкі, «Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах» — абагульняючая праца аднаго з напрамкаў яго дзейнасці па радзімазнаўстве і інш. Тапонім з’яўляецца сапраўдным гістарычным пом-нікам. Тапанімічную скарбніцу трэба зберагаць і перадаваць нашчадкам, каб яны ганарыліся гісторыяй кожнай вёсачкі і памнажалі іх славу.


У кнізе растлумачаны назвы большасці населеных пунктаў Чэрвеньскага раёна, у тым ліку горада Чэрвеня і гарадскога пасёлка Смілавічы.
Гэтыя матэрыялы — дзейсны сродак выхавання ў моладзі патрыятызму, гонару за свой край, свядомых грамадзянскіх адносін да помнікаў гісторыі, адказнасці за ўласныя справы на карысць росквіту Айчыны. А паколькі сёлетні год аб’яўлены Годам малой радзімы, Іван Паўлавіч зачытаў некалькі сваіх вершаў, прысвечаных гэтай высокароднай тэме.
Атмасфера ў зале панавала святочная, добры настрой дарылі ўдзельнікам мерапрыемства таксама песні і танцы юных артыстаў Бярэзінскага РЦК.
Спонсарамі мерапрыемства выступілі Бярэзінская раённая арганізацыйная структура грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” (старшыня Алег Леанідавіч Купіч), ТАА “Біямалпрам” (дырэктар Раман Пятровіч Кур’яновіч) і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

На здымках: 1. Каля мік-рафона Іван Паўлавіч Ярашэвіч;

2. Лепшыя юныя чытачы Бярэзіншчыны з заслужанымі дыпломамі і падарункамі;

3. Мар’яна Міхайлаўна Стаброўская і Таццяна Аляксандраўна Дубовік дэманструюць каляндарыкі з відамі горада Беразіно.

«Березинская панорама»