Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

20.03.2018

Няўважлівасць прыводзіць да трагедыі.

 

Як кажуць, нічога не прадвяшчала бяды…. Звычайны вечар. Матуля заварыла чай. Паставіла чайнік, як заўсёды, на кухонны стол (а хто так не робіць?). Маленькі сыночак, якому толькі годзік, “поўзаў” па падлозе, гуляў… Пацягнуў на сябе шнур ад чайніка і…

… Бацькі налілі небяспечныя пестыцыды ў прыгожую, яркую бутэльку з-­пад ліманаду. Паставілі на кухні, нават не схавалі ў шафу. Маленькі сыночак вырашыў паспрабаваць, што за смачнасці прынеслі бацькі. Думаем, не патрэбна тлумачыць, што было далей. Боль, слёзы, рэанімацыйнае аддзяленне…

На жаль, няшчасныя выпадкі вельмі часта здараюцца з падлеткамі. Напрыклад, у 2017 годзе 23 дзіцяці ў нашым раёне атрымалі тэрмічныя апёкі рознай ступені цяжкасці, за 2 месяцы гэтага года – ужо 8. Зразумела, ад бяды ніхто не застрахаваны. Немагчыма штохвілінна сачыць за дзецьмі. Але неабходна стварыць для іх бяспечныя ўмовы. Схаваць таблеткі, асабліва ў яркіх, маляўнічых паперках, якія так і хочацца паспрабаваць маленькім гарэзам. Не захоўваць у даступных месцах хімічныя сродкі. Звяртаць увагу, каб дома не было вострых вуглоў у мэблі. Асабліва быць пільнымі на кухні, дзе столькі небяспечных “ворагаў” для падлеткаў: не пакідаць, напрыклад, тыя ж самыя чайнікі, кубкі з кіпнем у даступным месцы, хаваць відэльцы, нажы…. Растлумачце (няхай і ў 100-­ы раз) дзецям пра тое, што, напрыклад, гульні на лёдзе прывядуць да трагедыі; што неабходна пераходзіць дарогу згодна з правіламі дарожнага руху; што флікер выратуе жыццё… Гэты спіс можна працягваць бясконца, бо, пагадзіцеся, складана прадугледзець, якія “эксперыменты” захочуць правесці вашы дзеці.

Таму, паважаныя бацькі, калі ласка, сачыце за дзецьмі, – папярэджвае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Іванаўна Бондар. -Увага, увага і яшчэ раз увага! Хутка вясновыя канікулы. Адначасова і вясёлы, бесклапотны, і складаны, трывожны, небяспечны час. У школьнікаў з’явіцца шмат вольнага часу (і адразу ж – велізарная колькасць ідэй), як яго запоўніць. Неабдуманыя, “геройскія” забавы прывядуць да трагедыі, калі бацькі не будуць кантраляваць дзяцей і адносіцца да іх з абыякавасцю. Бо, на жаль, часцей за ўсё менавіта няўважлівасць, абыякавасць бацькоў вядзе да трагічных выпадкаў. Аб гэтым сведчыць “сумная” статыстыка: у 2011 го­де загінула 4 непаўналетніх (1 – на пажары, 2 – тапельцы, 1 – па неасцярожнасці бацькоў), у 2012 ­ 2

(1 – тапелец, 1 – іншыя прычыны), у 2013 – 1 (суіцыд), 2015 ­ 1 (ДТЗ), у 2016 – 4 (1 – суіцыд, 1 – на пажары, 2 – у выніку выбуху снарада) і за 2017 ­ 4 (!) – (1 ­ тапелец, 3 – па неасцярожнасці бацькоў).