Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

16.03.2018

ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ АБ СЯМЕЙНЫМ НАСІЛЛІ

 

Як прадухіліць сямейнае насілле, алгарытм дзеяння для работнікаў устаноў адукацыі, калі яны заўважылі сляды насілля на дзіцяці ­ аб гэтым і іншым ішла гутарка на семінары “Аб каардынуючай ролі камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама ў міжве­дамасным узаемадзеянні суб’ектаў прафілактыкі па папярэджванні на­сілля і жорсткага абыходжання з дзецьмі” для настаўнікаў, выха­вальнікаў, сацыяльных педагогаў.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Іванаўна Бондар дала прысутным метадычныя рэкамендацыі па своечасовым выяўленні сямейнага насілля, растлумачыла, як паступіць, калі заўважылі сляды насілля. А часова выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаў­налетніх Бярэзінскага РАУС Аляксей Васільевіч Крывян­коў звярнуў увагу на шэраг артыкулаў, якія прадугледж­ваюць крымінальную адказнасць за насілле ў дачыненні да дзяцей і падлеткаў.

Як бы, магчыма, наіўна гэта не гучала, але прадухіліць ся­мейнае насілле над дзецьмі можа кожны. Галоўнае – не закрываць вочы, напрыклад, на сваіх суседзяў, знаёмых, якія зрываюць злосць на дзецях, вучаць рамянём, маральна здзекуюцца.

Нагадаем тэлефоны даверу, па якіх кваліфікаваныя спецыялісты акажуць вам псіхалагічную дапамогу: крызісны псі­холаг сацыяльна­педагагічнага цэнтра ­ 5­14­11; псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання на­сельніцтва: 5­55­96, 5­21­00; 80295081406 ­ псіхатэрапеўтычная служба і 80295227038 ­ псіха­лагічная служба Бя­рэзінскай ЦРБ.