Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

14.03.2018

АТРЫМАЛІ ПУЦЁЎКУ Ў ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ

Вершаванымі радкамі пра велічную красу роднага краю і пажаданнямі Беларусі росквіту ў ззянні доблесці і славы першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алеся Уладзіміраўна Гурынава адкрыла ўрачыстую цырымонію ўручэння пашпартоў у актавай зале СШ №3 горада ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Пацвердзілі гэтыя словы і кадры фільма, што змяняліся пад дынамічную музыку і дэманстравалі прысутным прыродную прыгажосць роднай краіны і славутасці нашай дзяржавы.

Дзякуючы сумесным намаганням раённай арганізацыі БРСМ, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, мерапрыемства, прысвечанае важнай і знамянальнай даце ў жыцці кожнага беларуса — Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшло на высокай ноце. Ганаровымі гасцямі свята з’яўляліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Валянцінавіч Лашкоўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Савельевіч Абазовік, намеснік начальніка Бярэзінскага РАУС Мікалай Мікалаевіч Аўтухоў, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Валянцінаўна Бурая.

 

 

 

Падчас цырымоніі пуцёўку ў дарослае жыццё ва ўрачыстых абставінах атрымалі лепшыя прадстаўнікі падрастаючага пакалення, якія ўжо паспелі вызначыцца ў вучобе і грамадскай дзейнасці. Гэта ўдзельнікі і пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, матэматыцы, фізіцы; узорнага тэатра танца «Пёстрый мир», конкурсаў работ даследчага характару, дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!» і мастацкай самадзейнасці, рэспубліканскіх і міжнародных турніраў гульні «Што? Дзе? Калі?», каманды КВЗ «Па барабане», дыпламант спецыяльнага грашовага заахвочвання Бярэзінскага райвыканкама за высокія дасягненні ў алімпіядным руху, творчай дзейнасці і спорце, уладальніца Дыплома ІІ ступені ў намінацыі за высокі ўзровень вакальнага майстэрства ХІІ раённага конкурсу юных талентаў «Зорачкі надзей», пераможца конкурсу «Вучань года-2017», актывісты валанцёрскага руху і грамадскага жыцця школы.