Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

03.03.2018

Гімназіям быць!

Так лічыць дырэктар “Бярэзінскай гімназіі” Валянціна Пятроўна Халецкая. Яна пераканана, што ўстановы такога тыпу здольны ў малых гарадах крочыць у нагу з адукацыйнымі навацыямі, забяспечваць высокую якасць навучання і выхоўваць будучую эліту беларускага грамадства.

Сёлета 9 гімназістаў вярнуліся дамоў з другога этапу прадметных алімпіяд па замежных мовах, фізіцы, хіміі, гісторыі і інфарматыцы з прэстыжнымі дыпломамі і падзячным водгукам. Апрача гэтага, скарбонка работ нарэшце попоўнілася каштоўным і дарагім дыпломам абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Навука. Прырода. Чалавек.” Яго прынеслі гімназіі Ірына Ганчарук і выкладчыца роднай мовы і літаратуры Таццяна Мікалаеўна Мілько, якія яшчэ не пакідаюць намер пазмагацца са сваім да-следаваннем за больш прэстыжную рэспубліканскую ўзнагароду.
— Нашы сёлетнія “алімпійцы” і даследчыца — усяго толькі невялікая частка адораных і таленавітых вучняў, якія маюць поспехі ў навучанні, творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, — зазначае В.П.Халецкая. — Кожны з гімназістаў валодае здольнасцямі, якія патрэбна раскрыць педагогу. Такая няпростая задача стаіць перад калектывам установы, перад кожным яе настаўнікам.
Дзеля гэтай місіі ў гімназіі штогод умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, наладжваюцца шэфскія сувязі, павышаецца кваліфікацыя педагогаў і на новы ўзровень уздымаецца работа з сям’ёй. Усё гэта вяртаецца ўстанове высокім працэнтам паступлення выпускнікоў у ВНУ.

"Березинская панорама" - районная газета