Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

03.03.2018

І колькасцю, і якасцю бярэ Чарнушэвіч

Ігар Леанідавіч Чарнушэвіч. Каму з бярэзінцаў не вядома прозвішча гэтага педагога ­Інтэлектуальнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі?! Ведаюць яго і з вялікай павагай адзначаюць і педагогі за межамі нашага раёна.

Аднак ён не надта прагне аўтарытэту сярод калег. Куды бліжэй яго няўрымслівай, вечна неспакойнай, незадаволенай і крытычнай душы поспехі таленавітых вучняў. Іх у яго ўжо не адзін і нават не два дзясяткі. Ды не толькі колькасцю бярэ верх Ігар Леанідавіч, але і высокай якасцю падрыхтоўкі сваіх вучняў. Сярод іх сёння — студэнты прэстыжных факультэтаў вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны, вядучыя, топавыя ІТ-спецыялісты беларускіх і замежных кампаній. Усе яны ўзялі за жыццёвыя правілы ўрокі ў выкладчыка інфарматыкі І.Л. Чарнушэвіча, вывелі для сябе індывідуальную формулу поспеху ў ходзе прадметных алімпіяд па гэтай дысцыпліне самых розных узроўняў. Большасць з іх удзячна педагогу за перамогі ў прадметных алімпіядах па інфарматыцы і бліскучае ажыццяўленне запаветнай мары – зрабіць праграмаванне паспяховым ладам жыцця.
— Поспех вучняў на алімпіядзе – гэта не толькі багаты запас ведаў і ўменняў, але і рашучы настрой на перамогу, — раскрывае свой сакрэт Ігар Леанідавіч. — А ён, як вядома, складаецца з высокай працаздольнасці, самаадданасці, якая цесна мяжуецца з упэўненасцю ў сваіх сілах. Выпрацаваная гадамі сумленнай працы формула яшчэ ніводнага разу не падвяла, а правільнасць яе красамоўней любых слоў пацвярджае чарговая каманда інфарматыкаў раёна, якая вярнулася з абласной прадметнай алімпіяды з дыпломамі і падзячным водгукам.

«Березинская панорама» — районная газета