Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

03.03.2018

У падарунак — шчаслівыя вочы дзяцей

Вось ужо на працягу некалькіх гадоў вучні ДУА “Пагосцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” не псуюць падлеткавую злачыннасць у раёне, няма іх прозвішчаў і сярод парушальнікаў адміністрацыйнага заканадаўства.

У самай шматколькаснай сельскай установе раёна навучаюцца і выхоўваюцца звыш 140 дзяцей адразу з некалькіх населеных пунктаў. Ды і пра-цуе педагагічны калектыў так, што на школьным уліку стаяць тут толькі 2 сям’і ў сацыяльна-небяспечным становішчы, у якіх выхоўваюцца 4 дзяцей. Заслуга ў гэтым належыць усім пагосцкім педагогам, але асаблівыя лаўры трэба аддаць Ірыне Міхайлаўне Скамейка.
Яна ў сярэднюю школу прыйшла працаваць настаўніцай пачатковых класаў, але апошнія некалькі гадоў сумяшчае і пасаду сацыяльнага педагога.
— Вядома, даводзілася няпроста па першым часе даследаваць праблемныя сем’і, ушчуваць неахайных бацькоў, спяшацца і прымаць меры па трывожным паведамленні, — прызнаецца яна. — Аднак цяжкасці і трывогі адыходзяць на другі бок, калі бачыш шчаслівых дзяцей з бацькамі.
У арсенале выхаваўчых сродкаў Ірыны Міхайлаўны не толькі рашучасць, энергія і жаданне дапамагчы кожнаму ў складанай жыццёвай сітуацыі, але і ўласны аўтарытэт сярод вяскоўцаў. Яна — цудоўная гаспадыня, любімая жонка, клапатлівая матуля, улюбёны ў сваю справу педагог, які імкнецца несці дзецям радасць.

«Березинская панорама» — районная газета