Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

27.02.2018

Раённы злет юных ратавальнікаў у Беразіно: цікава, весела, пазнавальна!

Раённы  злет юных ратавальнікаў Бярэзіншчыны прайшоў на базе ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно”. Утульная школьная  зала сабрала дзяцей і дарослых, якія выдатна ведаюць правілы ўласнай бяспекі і актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх конкурсах і мерапрыемствах, што праводзяцца пад эгідай Беларускай маладзежнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. У праграме злету - выступленне клуба юных ратавальнікаў “Сірэна”, узнагароджванне дзяцей па выніках раённых конкурсаў “Школа бяспекі” і “Ратавальнікі вачыма дзяцей”, творчыя выступленні, жартоўныя конкурсы, прэзентацыя кампаніі  ратавальнікаў “Ганарымся, што навучылі!”… Словы падзякі ў гэты дзень гаварылі для дзяцей і дарослых прадстаўнікі аддзела адукацыі і раённага камітэта ГА “БРСМ”. А яшчэ рады юных ратавальнікаў Бярэзіншчыны папоўнілі васямнаццаць яе новых членаў! Юныя ратавальнікі з Лешніцкай школы, што толькі-толькі ўступілі ў арганізацыю, палымяна станцавалі для ўсіх прысутных.  Уручэнне падзяк ад Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях кіраўнікам тых школ, што актыўней за іншых супрацоўнічаюць з раённымі ратавальнікамі – таксама важны момант свята. Напрыканцы ўсе разам спелі гімн юных ратавальнікаў Беларусі. Кожны ўдзельнік свята пайшоў дадому з падарункам ад пажарных, цудоўным настроем і новымі ведамі па ўласнай бяспецы!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС]

Нажмите для увеличения изображения 2.jpg Нажмите для увеличения изображения 3.jpg  Нажмите для увеличения изображения 4.jpg