Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

09.02.2018

Наш адказ алімпіядзе ў Карэі

У пятніцу ў Карэі ўрачыста пачалася зімовая алімпіяда. Гэтых відовішчных і яркіх спаборніцтваў большасць з нас чакала з нецярпеннем, каб у рэшце рэшт на свае вочы пабачыць трыумф упадабаных спартсменаў, сваімі перажываннямі падтрымаць іх у складаную хвіліну. Вядома, лепш за ўсё “адправіцца” ў водпуск і бліжэйшыя два тыдні правесці на канапе перад экранам тэлевізара з пультам і кубачкам гарачай гарбаты. А можна інакш: далучыцца да сусветнага спартыўнага свята, прыняўшы ўдзел у спаборніцтвах раённай круглагадовай спартакіяды па міні-футболе сярод калектываў.

Пачаліся яны 5 лютага і будуць доўжыцца два тыдні.
— Ужо першыя гульні выявілі вялікую цікавасць бярэзінцаў да гэтага віда спорту, — гаворыць дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” Васіль Аўчарэнка. — Было заяўлена 10 каманд, у тым ліку “навічкі” мерапрыемства — каманды вытворчага ўчастка «Мінск-Крышталь», спецыялізаванай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, аматараў. Прыемна парадаваў суддзяў і арганізатараў склад каманд. На пляцоўцы можна пабачыць вядучых спецыялістаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, студэнтаў, старшакласнікаў, прадстаўнікоў райвыканкама, прадпрымальнікаў.
У поўнай меры ацаніць вартасць раённых футбольных баталій могуць балельшчыкі. Штодзень іх збіраецца ў зале некалькі дзясяткаў. Цікавасць падаграваецца інтрыгай. У гэтым годзе заяўку на ўдзел у спаборніцтвах не падала мінулагодняя каманда — пераможца ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”. Таму за званне фаварыта з першай гульні змагаюцца былыя прызёры – каманды раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і аддзела ўнутраных спраў. Аднак пагражаюць “сарваць” іх амбіцыі каманды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, райвыканкама, аматараў і старшакласнікаў.
— Страсці кіпяць на пляцоўцы не жартаўлівыя, — заўважае дырэктар, — кожная каманда змагаецца да апошняга і не жадае здавацца без бою. Таму я прагнозаў не раблю, а запрашаю ўсіх у спартыўную залу.
Застаецца толькі нагадаць, што пачатак гульняў у 18 гадзін. На адзін дзень спаборніцтваў запланаваны 5 гульняў, якія вядуцца па кругавой сістэме. Арганізатары чакаюць тут балельшчыкаў не толькі міні-футбола, але і алімпіядных спаборніцтваў. Сачыць за іх ходам можна непасрэдна ў фае спартыўнага цэнтра.
Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

http://www.berezino.by/?p=40410#more-40410