Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

02.04.2020

Адзін дзень з камісіяй па справах непаўналетніх

Кожны тыдзень у нашым раёне ў рамках прафілактычнай акцыі “Сям’я без насілля” праходзяць рэйдавыя мерапрыемствы. У адзін з такіх выездаў мы адпраўляемся з членамі камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама — дырэктарам раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святланай Дражнік і сацыяльным педагогам Таццянай Несцяровіч.

На вуліцы цудоўнае надвор’е. Сонца, цяпло, адным словам, набліжаецца вясна. Дзеці бегаюць, гуляюць, катаюцца на арэлях, веласіпедах… А бацькі? Ці ўсе мамы і таты клапоцяцца пра бяспеку сваіх «кветак жыцця»? На жаль, не заўсёды… А ўжо ж пачаліся вясновыя канікулы. У дзяцей з’явілася шмат вольнага часу і тысячы ідэй, як яго заняць…
— І галоўныя задачы акцыі — правядзенне растлумачальнай работы з бацькамі і дзецьмі аб захаванні асабістай бяспекі дзяцей на дарогах, вуліцах і ў іншых грамадскіх месцах, папярэджанне дзіцячага траўматызму, выяўленне сем’яў з дзецьмі, у якіх не створаны належныя ўмовы для выхавання і пражывання, — тлумачыць Святлана Уладзіміраўна.
У гэты дзень мы наведалі 10 сем’яў, якія пражываюць у Беразіно і аграгарадку Паплавы.

Што даражэй: дзеці ці гарэлка?!

У сям’і Трапянок-Дакутовіч з Беразіно выхоўваецца 5 дзетак, але бацькі іншы раз, на жаль, забываюць пра свае абавязкі

Многія сустракалі членаў рэйдавай групы як добра знаёмых, блізкіх людзей.
— Дзякуй, што зазірнулі да нас, — заўважае маладая матуля з Паплаў. – У нас усё цудоўна: дома прыбрана, дачушка накормлена.
Сапраўды, бачна, што ў гэтай сям’і зноў пасялілася шчасце, што маладая матуля робіць усё магчымае, каб яе дачушка радавалася жыццю, была бадзёрай, шчаслівай.
На першы погляд, здаецца, што ўсё наладжваецца і ў сям’і Трапянок-Дакутовіч з Беразіно. Тут выхоўваюцца 5 дзетак. Сям’я стаіць на ўліку як сацыяльна-небяспечная. А ў мінулым бацькі нават з-за сваёй абыякавасці “страцілі” дзяцей. Іх “кветкі жыцця” былі адабраны і прызнаны асобамі, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Здаецца, зараз усё наладжваецца. Дома больш-менш парадак. Маці гатуе ежу. Дзеці збіраюцца на вуліцу. Бацькі запэўніваюць, што “завязалі” з зялёным змеем.
— Як справы? – пытаюцца члены рэйдавай групы.
— Скажыце тату, каб ён не набы-ваў віно, калі мы ходзім з ім у магазін, — заўважае хлопчык.
Члены камісіі даюць бацькам апошні шанц, — не адумаюцца, зноў могуць “страціць” дзяцей.
— Ведаеце, зараз у нас у прытулку знаходзяцца 6 дзетак, — расказвае Святлана Дражнік. — Усім адпаведна з Дэкрэтам № 18 патрабавалася дзяржаўная абарона, і яны былі часова змешчаны ў прытулак. Якая прычына? Традыцыйная: бацькі пра-мянялі сваіх дзетак на гарэлку. За перыяд знаходжання непаўналетніх у дзяржаўнай установе спецыялісты розных службаў прыкладаюць шмат намаганняў, каб змяніць сітуацыю ў лепшы бок. Апошняе ж слова, вядома, за бацькамі. Аналізуючы розныя выпадкі, прыходзіш да высновы, што адабранне дзіцяці, у большасці, чымсьці страшным бацькі не лічаць. Дакладней, разлічваюць, што пабудзе яно ў прытулку і вернецца. І нават статус абавязанай асобы ім не страшны, хаця сума грошай за ўтрыманне дзіцяці ў дзяржаўнай установе даволі значная. Але, на жаль, нічога іншы раз не пужае бацькоў, бо ім любоў да дзяцей замяняе гарэлка. Вядома ж, кожны мае права на памылку. Ды памылкі бываюць розныя. Балюча, калі ў выніку іх пакутуюць дзеці. Звычайна, значна пазней бацькі ўсё ж адумваюцца, усведамляюць, што нарабілі сваёй абыякавасцю. Толькі паправіць штосьці можа быць позна. А члены камісіі і розныя службы прафілактыкі заўсёды імкнуцца падтрымаць бацькоў, даць ім яшчэ адзін шанц.
Але, на жаль, карыстаюцца ім нямногія. І гісторый са шчаслівым канцом, калі гора-бацькі выпраўляюцца, усё менш.

Бабуля-гераіня

Людміла Аралкіна — сапраўды, бабуля-гераіня, дзякуючы яе намаганням, у сям’ю быў вернуты маленькі ўнучак

Радуе, што бываюць і адваротныя выпадкі, калі родныя прыкладаюць максімум намаганняў, каб вярнуць дзяцей. Зазірнулі падчас рэйду мы і ў сям’ю Аралкіных.
Зараз тут выхоўваюцца двое маленькіх хлопчыкаў. Зусім нядаў-на, дзякуючы намаганням бабулі, малодшы быў вернуты ў сям’ю. Чаму быў адабраны? Прычына традыцыйная – бацька злоўжываў алкагольнымі напоямі (зараз знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі). Аб дабрабыце дзетак клапоцяцца матуля і бабуля. І спраўляюцца з гэтым “на выдатна”. Дома — чысціня і парадак. Маленькі хлопчык чыста апрануты, усміхаецца, радуецца… Бабуля таксама ў цудоўным настроі.
— Людміла Адамаўна – бабуля-гераіня, — заўважае Таццяна Уладзіміраўна. – Яна зрабіла ўсё магчымае, каб унук выхоўваўся не ў прытулку, а ў сям’і. Паглядзіце, якія яны зараз шчаслівыя і задаволеныя!
— Дзякуй і вам, што дапамаглі вярнуць “крывіначку”, — заўважае Людміла Адамаўна. – Спадзяёмся, гэта гісторыя будзе для ўсіх урокам. І сын і нявестка больш не паўтораць памылак… Я ж гатова ім дапамагчы, клапаціцца пра сваіх любімых унукаў!

Члены рэйдавай групы — дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святлана Дражнік і сацыяльны педагог Таццяна Несцяровічу кожнай сям’і нагадвалі меры пажарнай бяспекі, правяралі захаванне санітарных нормаў