Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

20.04.2018

ДУА «Пачатковая школа №1 г. Беразіно» Яфім Трубянок і Мацвей Тышчанка, калектыўная даследчая работа

Даследчую работу рабяты назвалі “Як каліфарнійскія чарвякі дапамагаюць раслінам?” і паставілі за мэту вырасціць чарвякоў у дамашніх умовах, а затым вызначыць уплыў гумусу, вырабленага чырвоным каліфарнійскім чарвяком, на рост і развіццё раслін.
— Спачатку на спецыяльнай ферме мы набылі каліфарнійскіх чарвякоў. Пасялілі іх у пластмасавыя кантэйнеры, запоўненыя пяском, пілавіннем, сапсаванымі яблыкамі, лупінамі ад бананаў, бульбянымі ачысткамі, рэшткамі ежы (акрамя мяса), макулатурай, лістотай, травяністымі часткамі раслін, пустазеллем, і закрылі харчовай плёнкай, бо чарвякі жывуць толькі ў вільготнай глебе. Затым пачалі штодня назіраць за іх дзеяннямі. Трэба адзначыць, што насельнікі паводзілі сябе актыўна, варушыліся, скручваліся ў камяк. А праз месяц нам удалося сабраць з кантэйнераў першы гумус, які быў выкарыстаны для пасеву насення, — расказаў Мацвей.
У ходзе першых доследаў высветлілася, што развядзенне каліфарнійскіх чарвякоў не з’яўляецца працаёмкім працэсам і не патрабуе значных выдаткаў. Але эксперымент працягваўся. Для паўнаты карціны трэба было яшчэ вызначыць уплыў гумусу на ўраджайнасць агароднінных культур. У глебу, узятую з агарода, і ў гумус юныя даследчыкі пасеялі насенне шпінату і рукалы, пасадзілі цыбулю. Вырашчаныя на звычайнай глебе расліны былі слабаразвітыя, пер’е цыбулі мела светла-зялёны колер і не вылучалася сакавітасцю. Гумус, наадварот, паўплываў на паляпшэнне росту і развіцця культур: сакавітая зялёная маса цыбулі і больш буйнае лісце шпінату і рукалы.
— Даследчая дзейнасць дапамагла нам упэўніцца ў тым, што каліфарнійскіх чарвякоў рэальна і лёгка разводзіць у штучных умовах, а прадукт іх жыццядзейнасці (гумус) з’яўляецца каштоўным угнаеннем, выкарыстанне якога станоўча ўплывае на рост і развіццё раслін, павышае ўраджайнасць ага-роднінных культур і паляпшае іх смакавыя якасці, — рэзюміравала С.А. Анцыпава.