Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

22.09.20

Вулічны праект Бярэзінскай гарадской бібліятэкі «Чытай -дворык у Беразіно» завяршыў сёлетні летні сезон у пачатку верасня запрашэннем на дворык дабрыні дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Вулічны праект Бярэзінскай гарадской бібліятэкі «Чытай -дворык у Беразіно» завяршыў сёлетні летні сезон у пачатку верасня запрашэннем на дворык дабрыні дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Узгадаем, што да гэтага на чытай-дворыку пад вечаровай зоркай пабывала моладзь, пад ліхтаром міласэрнасці – падлеткі, пад вясёлкай радасці- жыхары райцэнтра і адпачываючыя, пад сузор’ем дзіцячай творчасці – аматары бібліятэчных клубаў па інтарэсах.

Вераснёўскі чытай-дворык пад солнцам дабрыні здзіўляў і формай і зместам: задумкай , чытацкім пасылам і арыгінальнасцю. Гасцей сустрэла Фея Дабрыні. На прыгожых і ўтульных лавачках, за столікамі чытай-дворыка рабяты пазнаёміліся з дзіцячымі часопісамі, тэатралізавана «прачыталі» апавяданне «Згубленая ўсмешка» са старэйшага беларускага дзіцячага часопіса «Вясёлка».

Літаратурны Парнас прадставіў залатую калекцыю кніг аб дабрыні і міласэрнасці. Кніжны павільён запрасіў на арт- прадстаўленне «Добрая кніга». Тэатр аднага акцёра ЦБ ажывіў сюжэты апавяданняў Б. Ганагі «Сонца на далоні» і «Кветачка радасці», А. Велько «Страказа ў каробачцы», В. Высоцкай «Дарагая наша мама». Альтэрнатывай ім выступалі павучальныя сюжэты пра душэўную чэрствасць «Кавалачак калбасы», «Не дам». Арт-парад апавяданняў адкрыў алегарычны зачын «Дзве дарогі лягуць пад ногі —выбірай!». Інтэрактыўнасць прадстаўленню надавала экспрэс-ацэнка ўчынкаў герояў апавяданняў гледачамі (пахвальным плясканнем ў далоні або асуджальным тупаннем нагамі) з імправізаваным шахматным суправаджэннем «Чорнае на светлым» . У выніку карона дабрыні вянчала белую фігуру, сцвярджаючы перамогу дабрыні ў літаратурна-шахматным паядынку . Завяршылі сустрэчу на чытай-дворыку конкурсная праграма «Казачны сад дабрыні» і дзяленне каравая пад лейтматывам «Наш хлеб духоўны – дабрыня».

ссылка